Отдел образования Глубокского районного исполнительного комитета


 

ГлавнаяОб отделеПлан работы отдела образованияСтруктура отдела образованияОдно окноСоциальные стандартыУчреждения образованияДошкольные учреждения образованияВнешкольные учреждения образованияИнформация о проводимых мероприятияхНаши достиженияАктуальная информацияАкция "Дом без насилия"ФотогалереяНормативная базаОтветы на вопросы посетителейТендерные предложенияПрофсоюзГлубокский социально-педагогический центрПо страницам Дня белорусской письменностиВыражаем благодарность НОВОСТИ Контроль успеваемости Обратная связь
 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь



Сайт Глубокского райисполкома

Представительство  Национального олимпийского комитета  Республики Беларусь в Витебской области

Учреждение образования "Глубокский Государственный Профессиональный Лицей"

Актыўная ацэнка

Цікава і нетрадыцыйна прайшло паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гатаўшчынская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”. На паседжанні разглядалі пытанне “Актыўная ацэнка – новая стратэгія навучання”. Трэба дадаць, што заяўленая тэма зацікавіла ўсіх настаўнікаў школы, таму на паседжанне прыйшлі педагогі (на чале з дырэктарам!)усіх школьных прадметаў.



Для удзелу ў рабоце была запрошана метадыст аддзела адукацыі Піскуновіч Ганна Рыгораўна.

У нашай школе Ганна Рыгораўна правяла трэнінг з настаўнікамі. З першых хвілін лёгка стварыла атмасферу даверу, зацікавіла ўсіх прысутных. Напачатку стварыла інтрыгу для настаўнікаў, сказаўшы, што ёсць шлях павысіць поспехі вучняў, палепшыць вынікі навучання. А хто з настаўнікаў не марыць аб гэтым? І гэты шлях – метад актыўнай ацэнкі. Далей пад кіраўніцтвам Ганны Рыгораўны знаёміліся з элементамі актыўнай ацэнкі. Пры актыўнай ацэнцы настаўнік:

-вызначае мэты ўрока і фармулюе іх так, каб яны былі зразумелымі для вучняў;

-дамаўляецца з вучнямі аб крытэрыях ацэнкі;

-стварае атмасферу, якая спрыяе навучанню;

-ведае, як сфармуляваць ключавыя пытанні;

-эфектыўна прыменяе метад зваротнай сувязі.

Пры гэтым Ганна Рыгораўна падзялілася сваім вопытам, выкарыстала мультымедыйную прэзентацыю; пазнаёміла з нагляднасцю, якую падрыхтавала сама для сваіх вучняў. Адказала на ўсе пытанні настаўнікаў, для практычнай работы педагогам быў зроблены падарунак - метадычны дапаможнік “ Актыўная ацэнка”

Настаўнікі задаволены і ўдзячны Ганне Рыгораўне. Асобныя вырашылі паспрабаваць выкарыстоўваць гэты метад у сваёй практыцы і павысіць поспехі сваіх вучняў.

Настаўнікі

дзяржаўнай установы адукацыі

“Гатаўшчынская

дзіцячы сад-базавая школа

Глыбоцкага раёна”