Отдел образования Глубокского районного исполнительного комитета


 

ГлавнаяОб отделеПлан работы отдела образованияСтруктура отдела образованияОдно окноСоциальные стандартыУчреждения образованияДошкольные учреждения образованияВнешкольные учреждения образованияИнформация о проводимых мероприятияхНаши достиженияАктуальная информацияАкция "Дом без насилия"ФотогалереяНормативная базаОтветы на вопросы посетителейТендерные предложенияПрофсоюзГлубокский социально-педагогический центрПо страницам Дня белорусской письменностиВыражаем благодарность НОВОСТИ Контроль успеваемости Обратная связь
 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь



Сайт Глубокского райисполкома

Представительство  Национального олимпийского комитета  Республики Беларусь в Витебской области

Учреждение образования "Глубокский Государственный Профессиональный Лицей"

Актыўная ацэнка як філасофія навучання

Хутка бяжыць час. Засталіся ў мінулым летнія канікулы, і вось ужо час працы, новых ідэй, пошукаў і знаходак.

20 верасня у СШ № 1 адбыўся семінар для настаўнікаў беларуская мовы і літаратуры “Актыўная ацэнка як філасофія навучання”. Метадыст аддзела Піскуновіч Ганна Рыгораўна пачала семінар з вельмі цікавага псіхалагічнага трэнінгу. У якасці апельсіна, які хацелі ўсе мець, мы пажадалі набыць пэўныя веды па гэтай тэме.

На семінары нам паказалі цікавыя метады і прыёмы. Здаецца, усе гэта мы ведаем, але ж падача матэрыялу Ганнай Рыгораўнай і Таццянай Фёдараўнай Барткевіч, настўнікам гімназіі, нікога не пакінулі раўнадушнымі. Мы ўзнавілі свае веды пра зваротную сувязь паміж настаўнікам і вучнем, пра крытэрыі ацэнкі, пра ключавое пытанне. Самі настаўнікі з ахвотай уключаліся ў абмеркаванні гэтых тэм.

У заключэнні семінара гучалі моцныя апладысменты, а ўсе прысутныя атрымалі ў падарунак метадычны дапаможнік “Актыўная ацэнка”.

Семінар упэўніў мяне, што такая форма навучання будзе карыснай не толькі для вучняў, а ў першую чаргу для настаўнікаў.

Бо нездарма прыказка “Не вучыць дзяцей так, як вучылі вас. Яны нарадзіліся ў іншы час”.

Ціманоўская Г.Г.,

настаўнік беларуская мовы

і літаратуры ДзУА “Прошкаўская

дзіцячы сад – сярэдняя школа”